Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дэкада  беларускай, рускай мовы і літаратуры, мастацтва

Дата: 28 марта 2022 в 12:01, Обновлено 28 марта 2022 в 12:34
Автор: Прушак И. Е.
188 просмотров

Інфармацыя па правядзенню  дэкады  беларускай, рускай мовы і літаратуры, мастацтва

З 14 сакавіка  па 23 сакавіка  ў вучылішчы прайшла дэкада беларускай, рускай мовы і літаратуры, мастацтва. Праводзілася дэкада ў Год гістарычнай памяці. Асноўныя мэты дэкады: фарміраванне ў вучняў пазнавальнай цікавасці да гісторыі свайго краю,нацыянальнай спадчыны беларусаў,  вывучэння  моў, актыўнай жыццёвай пазіцыі, выхавання беражлівых адносін да слова, развіцця творчых здольнасцей,былі выкарыстаныя метапрадметныя сувязі (беларуская , руская мова і  літаратура, гісторыя, мастацтва і культура) 

Дэкада пачалася з акцыі “Прызнанні ў каханні роднаму краю”. 

 Настаўнікі Шохан Т.М., Мазець С.І. з вучнямі 8-10 класаў  пісалі на рускай і беларускай мовах  прызнанні ў каханні свайму роднаму краю, сваёй весцы, мястэчку. Вучні 7 класа   на уроку мастацтва з настаўнікам Дробыш А.П.  свае прызнанні  малявалі.  Атрымалася  вельмі шчыра  і  міла.  Самыя лепшыя работы  былі аформлены у вялікую газету і  прадэманстраваны для усіх наведвальнікаў вучылішча.

 З мэтай выхавання  нацыянальнай самасвядомасці і далучэння вучняй і дарослых  да нацыянальных фальклорных традыцый беларусаў   выпускаліся лістоўкі “ Беларускія святы і абрады” 

             16 сакавіка  настаўнікі Чыж А.М., Дробыш А.П. з вучнямі 9 ”А” класа  наведалі  дом-музей М. Багдановіча.

Экскурсія  была актуальнай, бо напярэдадні  дзеці праходзілі на ўроках літаратуры творчасць Багдановіча. А падчас экскурсіі  яны   змаглі пазнаёміцца   з перыядам жыцця  сям’і Багдановічаў у Гродне, з дзяцінствам класіка беларускай літаратуры,  паглядзець  на быт таго часу увачавідкі.  А таксама такія сумесныя выхады  ўсяго класа даюць магчымасць больш  згуртавацца, наладзіць міжасобасныя зносіны.

17 сакавіка  на уроку мастацтва  ў 8 ”А” , 8 ”Б” класах  Дробыш А.П. знаёміла вучняў  з гісторыяй беларускай анімацыі, а таксама паглядзелі  цудоўныя  беларускія  анімацыйныйныя фільмы “Піліпка”, “ Песня жаўрука”, “Мышка” і іншыя. Вучні і не здагадваліся, што ў Беларусі  есць мультыплікацыя, нават  не горш, чым  ў Дыснэя.

          18 сакавіка Мазець С.І. на перапынках      прапаноўвала  вучням  разгадаць цікавыя  чайнворды , рэбусы па беларускай мове, літаратуры, мастацтве. За правільна адгаданыя работы  можна было атрымаць адзнаку.  Было шмат жадаючых і адгадаць, і атрымаць адзнаку.

           21 сакавіка Мазець С.І. правяла  віктарыну “Слова да слова – будзе мова” ў 8 “Б”  класе.

Віктарына дала магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць, кемлівасць, паглыбіць веды па мове, літаратуры.

24 сакавіка праведзены  літаратурна- краязнаўчы   дзённік ,,Зямля бацькоўская, святая…” 

Удзельнічалі вучні 7, 9 ”В”,10 “В” класаў.   Дзённік складаўся са старонак: ,,Архітэктура Гродна”, ,,Літаратурная старонка”, ,,Краязнаўства”. Настаўнікі Дробыш А.П., Грыгарэвіч В.І., Мазець С.І. стварылі ўмовы для абуджэння цікавасці да роднай гісторыі і літаратуры, культуры і мастацтва. Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці, выхаванню гонару і адказнасці за родны край.

Учителя русского языка и литературы   во время проведения  мероприятий декады ставили перед собой следующие цели: активизировать познавательную деятельность учащихся,  раскрыть  творческий потенциал, воспитывать бережное отношения к родному слову, оказывать  положительное влияние на отношение учащихся к русскому  языку и к литературному наследию в целом. Мероприятия для декады были подобраны таким образом, чтобы каждое из них обогащало учеников  новыми знаниями. Игровые моменты были внесены и в серьезный материал. Это разряжало обстановку, снимало напряжение и повышало интерес к таким мероприятиям.

          14 марта Чиж Е.М., Дробыш Е.П. выпустили  газету “Литературный календарь. Март”, которая наглядно продемонстрировала творчество наиболее ярких деятелей русской и белорусской литературы, рожденных в марте.

15 марта учителем Чиж Е.М. в 8 ”А” классе провела игру “Лингвистический лабиринт” , которая представляла собой  соревнование между двумя командами и состояла из восьми этапов. Выполняя задания, учащиеся имели возможность показать свои теоретические знания и практические навыки и умения по русскому языку. Игра способствовала привитию интереса к изучению русского языка, помогла учащимся развить коммуникативные навыки.

16 марта учителем Шохан Т.Н.  проведено  сочинение среди учащихся 8 “Б” класса “Не забываю прошлого - помню о будущем”. 

Цель написания  данного сочинения-размышления: задуматься  о  прошлом  нашей страны, своей семьи, своей малой родины. Учащиеся  еще раз попытались осознать ценность семьи, семейных традиций,  народных традиций,  истории  своих предков.

17 марта учителя Чиж Е.М., Мазеть С.И., Дробыш Е.П. организовали и провели  конкурс  “Самый грамотный среди 9 классов” (рубрика “ Готовимся к экзамену”).

Мероприятие было реализовано с целью моделирования ситуации выпускного экзамена, проверки качества подготовки к нему и оценки уровня стрессоустойчивости учащихся.

          Ребята охотно приняли участие в этом мероприятии, так как для спортсменов присущ дух соревновательности. По результатам написания диктанта были выбраны 4 работы, которые  распределились по местам.

Итоги конкурса:

Сидорская Эвелина 9” А” класс-  1 место;

Курдюк Владислав 9”А” класс-   2 место;

Неганова Ульяна 9”В” класс-      3 место;

Ануфрик Екатерина 9”В” класс-  3 место.

          Заместителем директора по учебно- воспитательной работе Костюкевич И.П. были вручены грамоты  и сладкие подарки  за призовые места учащимся-победителям. Радует тот факт, что девятиклассники успешны  не только в спорте, но и в учебной деятельности.

          18 марта учителем Шохан Т.Н. на уроке русской литературы  в 10 ”А” классе проведён “Литературный калейдоскоп. Читаем  Л. Толстого”. 

Учащиеся  сами находили интересные факты о жизни и творчестве Л.Н. Толстого, о создании романа “Война и мир”, архивные фото.  Этот урок способствовал развитию   у детей навыков поисковой деятельности.

          Дэкада закончылася. Мы  перакананы, што такія мерапрыемствы заўсёды будуць цікавыя вучням, іх бацькам і настаўнікам, таму што яны нясуць вялікі выхаваўчы патэнцыял,  прывіваюць любоў  да чытання,  да   вывучэння моў,  літаратуры, мастацтва, да гісторыі роднага краю.

Фотальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.